Radiohead адклалі еўрапейскі тур

Пасля абвалу сцэны ў Таронта ў Даўнсвью парку і смерці тэхніка Скота Джонсана, Radiohead вырашылі адкласці еўрапейскага турнэ. На сайце гурта паведамляеццца, што музыкі дагэтуль прыбываюць у шоку і горы, і што апроч гэтага яны мусяць вырашыць шэраг практычных пытанняў: у выніку катастрофы пацярпела тэхніка гурта. Знішчанае ўнікальнае светлавое абсталяванне Radiohead, на замену якога патрабуецца некалькі тыдняў. Апроч гэтага разбураны бэклайн гурта, які служыў калектыву доўгія гады, і таксама мусіць быць заменены. Radiohead абяцаюць вызначыцца з новымі датамі тура да 27 чэрвеня і кажуць, што прыкладуць усе намаганні, каб прапанаваць фанам “лепшае шоў, якое толькі магчыма ў дадзеных акалічнасцях”, а таксама дзякуюць усім за разуменне і падтрымку.

Фота: www.ticketband.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі