Птушыны грып аб’явіўся ў Нямеччыне

Успышка хваробы зафіксаваная на ферме па гадаванні качак ў федэральнай зямлі Брандэнбург. Але няма пагрозы таго, што птушыны грып перакінецца на іншыя птушкагадоўчыя гаспадаркі. Пра гэта 16 лютага паведаміў прэс-сакратар Міністэрства харчоў, сельскай гаспадаркі і абароны правоў спажыўцоў ФРГ Хольгер Айхеле.

Выпадкі птушынага грыпу на нямецкіх фермах неаднаразова фіксаваліся некалькі гадоў таму, у тым ліку небяспечнага для чалавека віруса H5N1.

У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра нізкапатагенную форму віруса, бяспечную для чалавека. Гэта пацвярджае экспертыза, зробленая ў Інстытуце імя Фрыдрыха Лефера — адзіным афіцыйна ўпаўнаважаным цэнтры ў Нямеччыне па правядзенні аналізаў на наяўнасць у птушак грыпу H5N1, інфармуе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі