Правальскі паскардзіцца на Вярхоўны суд і на Лукашэнку

Пасля гэтага Правальскі папросіць, каб Цэнтравыбаркам адмяніў рэгістрацыю Лукашэнкі кандыдатам. Прэтэндэнт лічыць, што кіраўніка краіны зарэгістравалі незаконна.

Паседжанне Вярхоўнага суда паводле скаргі Правальскага наконт яго нерэгістрацыі кандыдатам прайшло з парушэннямі, лічыць ён. Нагадаем, паседжанне адбылося 22 лістапада, скаргу Правальскага суд не задаволіў. Прэтэндэнт лічыць, што суд прайшоў з парушэннямі заканадаўства. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё.

Правальскі: "75% маіх заяваў і хадайніцтваў наогул не былі разгледжаныя. Адзіныя дзеянні – падаць заяву менавіта на імя прэзідэнта аб прыцягненні суддзі да дысцыплінарнай адказнасці. Цяпер будзе рыхтавацца заява аб тым, каб адмянілі незаконную рэгістрацыю Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты".

Няспраўджаны кандыдат дадаў, што працягне займацца палітыкай, але нікога з зарэгістраваных кандыдатаў не падтрымае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі