Пол Макартні ажаніўся ў трэці раз (фота)

9 кастрычніка cэр Пол Макартні ажаніўся з амерыканскай міліянершай Нэнсі Шэвэл. Шлюбная цырымонія адбылася ў ЗАГСе лонданскага раёна Мэрылэбан. Менавіта там у 1969 годзе Макартні ўзяў шлюб са сваёй першай жонкай Ліндай Істмэн. Макартні і Шэвел пачалі сустракацца чатыры гады таму, а заручыліся ў траўні 2011 года. Брытанскія СМІ сцвярджаюць, што сэр Пол падарыў Нэнсі вінтажны пярсцёнак Cartier коштам у 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Гэта трэці шлюб удзельніка The Beatles.

Фота: www.interfax.by, www.mignews.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі