“Ляпісы” унутры нас!

У мінскім R-club адбыўся трыб'ют “Ляпісам”, які сабраў каля 500 чалавек. Еўрарадыё бачыла, як усе яны ад шчасця скакалі амаль гэтак жа, як Сяргей Міхалок, не зважаючы на тое, што перад імі выступалі не самі “Ляпісы”,  а гурты “In Vino”, “Amaroka”, “PunKrot”, “Mushroom Band”, “Via Angels”, “Re1ikt” і “НЕ Прислоняться the band”.

“НЕ Прислоняться the band”


Наведвальнікі на памяць ведалі ўвесь “ляпісаўскі” рэпертуар і ахвотна падпявалі музыкам

Гэтак мы выказываем падтрымку “Ляпісам”. Ім прыемна, напэўна, што мы сабраліся і спяваем іх песні. Вельмі чакаем, што яны прыедуць да нас і выступяць, а калі не — то мы паедзем  на іх канцэрт у Смаленск”, — заявіла адна з наведвальніц трыб'юта.


Сам “Ляпис Трубецкойспакойна паставіўся да навіны пра трыб’ют. Музыкі “Mashroom Band” былі крыху здзіўленыя такой пазіцыі гурта.

Лёша, лідар “Mashroom Band”: “Я чуў, што пра трыб'ют сказаў прадзюсар гурта “Ляпис Трубецкой”: маўляў, ну, робяць — няхай робяць. А я думаў, што яны будуць радыя! Кшталту — хлопцы, дзякуй вам! Такога не адбылося, і гэта дзіўна”.

“Mushroom Band”

Адбылося тое, што адбылося: гурты выканалі безліч ляпісаўскіх старых і новых песень, а народ павесяліўся напоўніцу! Адзінае, чым былі незадаволеныя ўсе, хто прыйшоў, — гэта адмена беларускіх канцэртаў гурта “Ляпис Трубецкой”.

Для каго яны забаранілі? Для лохаў, пэўна. Для мяне “Ляпісы” заўсёды ўнутры! Як і для ўсіх, хто прысутнічае ў зале. Палітыка — гэта лайно, а музыка — гэта мастацтва! Не трэба мяшаць мастацтва з лайном,” — кажа Сяргей, вакаліст гурта “PunKrot”.


“PunKrot


На думку Змітра з гурта “Amarokа”, “Ляпісаў” забаранілі тыя, хто не разумее сутнасці рок-н-ролу.

Таму што яны проста не разумеюць, што такое рок-н-рол. Што такое маладзёжная тусоўка. Што такое для нас жыццё. Яны сядзяць па сваіх каморках і глядзяць тэлевізары. Гэта ганьба, сябры”.

"Amaroka"


Вядучы Ілля Маліноўскі

Федзя, саксафаніст "Аддис Абебы" (справа) меў уражанне, што патрапіў на "ранішнік", толькі з п'янымі дзецьмі. 

"Via Angels"


Негледзячы ні на што, музыкам было за шчасце выступіць чарговы раз перад публікай. Прынамсі, гурт “In Vino” на трыб'юце сваю праграму-максімум выканаў.

Артур, лідар “In Vino”: “Удзельнікі “Ляпісаў” — мае землякі. Ім не далі магчымасць сыграць, таму наш абавязак, як мінімум, сыграць іх песні. Як максімум — павесяліць людзей, што не трапілі на іх канцэрт. Усё ж для людзей робіцца. Я думаю, “Ляпісы” ўсё таксама робяць для людзей".

Болей фатаздымкаў з канцэрта можна сцягнуць адсюль


Фота: Цімафей Скібенка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі