Першая частка трылогіі Green Day ужо ў інтэрнэце!

Green Day выклалі ў Сеціва для праслуховання першую частку сваёй трылогіі “¡Uno!, ¡Dos!, ¡Tré!”. Афіцыйны рэліз “¡Uno!” адбудзецца толькі 24 верасня. “¡Dos!” можна будзе пачуць 12 лістапада, а “¡Tré!” – 14 студзеня. У мінулым месяцы каманда аб’явіла дату неверагоднага шоў у Лондане. Яно пройдзе 1 чэрвеня на Emirates Stadium. Квіткі з’явяцца ў продажы ўжо 28 верасня. Да таго ж, трыа пацвердзіла чуткі пра вялікі тур па ЗША. У перыяд з лістапада па люты Green Day адыграюць 28 канцэртаў. Турнэ распачнецца 26 лістапада ў ваколіцах Сіэтла і завершыцца 8 лютага ў Лас-Вегасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі