PartyZone і BLAGI MAT!!! заспяваюць песню Дэвіда Боўі

16 красавіка ў сталічным “Рэактары” адбудзецца канцэрт “Паніхіда па Курту Кабэйну. Трыб'ют NIRVANA”. Успомніць легенду гранжу пажадалі прадстаўнікі беларускай цяжкой альтэрнатывы, сярод якіх “PartyZone”, “Мутнаевока”, “TLUSTA LUSTA” , “BLAGI MAT!! !”, “RE1IKT” і нядаўна адроджаныя “TERMIN X”. Наведвальнікаў канцэрта чакаюць не толькі песні “Нірваны” і беларускіх каманд, але і дуэт гуртоў PartyZone і BLAGI MAT!!! з песняй Дэвіда Боўі “The Man Who Sold The World”, якая ў выкананні Курта Кабэйна на live-альбоме “Unplugged in New York” стала

адной з самых любімых кампазіцый прыхільнікаў Nirvana. Таксама падчас канцэрта адбудзецца прэзентацыя дыска кавераў “Беларускі глобус”.

Пачатак у 18:00. Даведкі па тэлефоне 6490888.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі