Open Space выпадкова знялі антываенны кліп

Гэта анімацыйнае відэа на тэму вайны.У кліпе супастаўляюцца 2 выявы - анімацыя накладваецца на кадры з  рэальнымі выбухамі.

Рэжысёрам кліпа стаў Яша Юровіцкі які летась зняў для Open Space кліп на песню Travel song.

Такім супрацьпастаўленнем рэжысёр жадаў паказаць недарэчнасць і бессэнсоўнасць вайны. "У наш час бязмэтныя войны, якія не прыводзяць ні да чаго, ні для аднаго з бакоў, не рэдкасць. Лепш бы людзі гуляліся ў салдацікаў, чым былі імі", - распавядае стваральнік кліпа,

У сваю чаргу саліст Open Space Віталь Маціеўскі прызнаўся, што гурт не планаваў здымаць кліп. Ён атрымаўся сам сабой, калі музыкі паспрабавалі зняць відэашэраг для прэзентацыі будучага альбома. Падчас працы стала зразумела, што гэта не проста відэашэраг, гэта самы сапраўдны кліп.

Нагадаем, што песня "Another War" належыць да новага альбома Open Space, які выйдзе вясной.

Клип можна паглядзець ТУТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі