"Новый Иерусалим" уз'яднаецца для аднаго канцэрта

У траўні спаўняецца 20 гадоў з моманту першага канцэрта гурта “Новый Иерусалим”, які практычна ў нязменным складзе праіснаваў да 2006 года. Па ініцыятыве былога вакаліста гурта Аляксандра Патліса цяперашнія і былыя ўдзельнікі гурта збіраюцца даць вялікі канцэрт.

Аляксандр Патліс: "Я прапанаваў хлопцам зрабіць канцэрт "20 лет спустя. Александр Патлис. "Новый Иерусалим", які будзе складацца з песень, праспяваных мною ў гурце, і тых песень, якія зараз мы выконваем. Мы дамовіліся падумаць і, мабыць, увосень такую канцэртную праграму і прадставім".

Нагадаем, у 2006 годзе гурт пакінуў вакаліст Аляксандр Патліс, які тым не менш лічыць былую каманду “трамплінам”, што вывеў яго ў музыку, і “асновай яго музычнай свядомасці”. 6 сакавіка ў клубе Re:Public музыка дасць сольны канцэрт, падчас якога прагучыць некалькі песень з рэпертуара "Нового Иерусалима", а таксама кампазіцыі з апошняга і будучага альбома выканаўцы. Апроч таго, на канцэрце адбудзецца прэзентацыя перавыдання другога сольнага альбома Патліса “Читай мои мысли”, у які ўвойдзе беларускамоўная песня “Як я без цябе”. Адмысловы госць канцэрта — Пётр Клюеў. Кошт квіткоў ад 60 да 90 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі