Новы сінгл Ціма Эрны "Прощай, Пьеро" (слухаем!)

Музыка Цім Эрна, вядомы па праекце RetroElectro, прэзентуе новы сінгл "Прощай, Пьеро"

Песня прысвечаная сыходу музыкі з калектыву і развітанню з вобразам П’еро, які Цім насіў у гурце цягам апошніх трох гадоў. Сінгл выдадзены напярэдадні музычнага спектакля Ціма Эрны “Развітанне з П’еро”. Музыка кажа, што песня “Прощай, Пьеро” была напісаная адмыслова для канцэрта і наўрад ці ўвойдзе ў нейкі альбом. Дзякуючы ёй гледачы спектакля, які адбудзецца 21 верасня ў Графіці, зразумеюць, што іх чакае. Музыка называе свой спектакль павучальнай казкай для тых, хто заблытаўся ў сабе.

Фота: www.vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі