Новы альбом Muse спазняецца

На сайце Muse з’явілася абвестка пра перанос рэлізу новага альбому гурта "The Second Law", піша Gigwise. Прычыну пераносу каманда тлумачыць не стала, але паабяцала, што чаканні прыхільнікаў акупяцца. Таксама музыкі паведамілі, што першым сінглам з альбому стане кампазіцыя “Madness”, якая будзе выпушчаная ўжо 20 жніўня. Яна і раскрые сакрэт новага гучання гурта. Калі ўлічыць, што музыкі падчас запісу натхняліся дабстэпам і працамі Скрылекса, у прыватнасці, то ёсць падставы меркаваць пра перавагу электронікі на новай пласцінцы. Пра гэта сведчыць і вокладка - квяцісты малюнак распрастаных звілін, атрыманы падчас даследаванняў чалавечага мозгу. З малюнку вынікае, што мозг уладкаваны нашмат прасцей, чым можна сабе ўявіць.

Фота: www.muse.mu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі