The National прадставілі свежы трэк (слухаць)

The National прадставілі першую песню з будучага альбома Trouble Will Find Me” Акрамя відэа на кампазіцыю “Demons” каманда сыграла яшчэ шэсць новых песень ў Берліне на мінулым тыдні.

Гурт адыграў канцэрт на адкрытай пляцоўцы аднаго з гатэляў і выканаў новыя песні, уключаючы “Heavenfaced”, “Fireproof” і “Graceless”. Запіс выступу цяпер можна знайсці ў інтэрнэце.

У інтэрв'ю NME пра новы альбом фронтмэн The National Мэт Бэрнінгер распавёў, што ён быў інспіраваны думкамі пра смерць і сталенне, але змрочным музыка яго не лічыць.

"Але ён не змрочны, шчыра! Гэта на самай справе даволі весела. Гурты праводзяць шмат часу ў аўтобусах. Вы ўкладзяцеся спаць ведаючы, што вы знаходзіцеся ў аўтобусе, які 10 гадзін будзе вас везці з Францыі ў Германію,  і вы раптам думаеце: “А што, калі я ніколі не прачнуся? У мяне ёсць дачка. Што будзе з ёй, калі са мной нешта здарыцца?" — разважае Мэт.

Фота: www.windycityrock.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі