На Тайвані з'явіўся Дзень Лэдзі Гагі

4 ліпеня Лэдзі Гага ўпершыню выступіла на Тайвані ў горадзе Тайчунг. У яе гонар жыхары вострава пераапрануліся ў эксцэнтрычныя касцюмы, а мэр горада абвясціў 4 ліпеня Днём Лэдзі Гагі.

Спявачку, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю на Тайвані, прыйшлі паслухаць 4 тысячы чалавек. Гледачы вырашылі паказаць сваю любоў да артысткі з дапамогай убораў, якія па стылі і афармленні былі надта падобныя да тых, што звычайна апранае сама Гага. Ад дарослых не адставалі і самыя маленькія фанаты: сотні дзяцей пераапрануліся ва ўборы са стразамі і паеткамі.

Усяго Гага плануе правесці на Тайвані пяць дзён і выступіць з праграмай Born this way яшчэ ў чатырох гарадах вострава.

Фота: www.liveinternet.ru і www.lifenews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі