На суд не пусцілі маці палітвязня Каваленкі

З залы суда выдалілі брата Каваленкі Віталя. Ён выступаў як сведка. Пасля допыту суддзя выдаліла яго, заявіўшы, што раней Віталь Каваленка атрымліваў заўвагі ад суддзі, перадае Радыё "Свабода".

Прыхільнікі Каваленкі і журналісты заблакаваныя ў правай частцы суда, а прыбіральня знаходзіцца ў левай. Па патрэбе міліцыянты водзяць людзей пад канвоем.

З залы суда прыйшло СМС-паведамленне: "Суддзя адхіляе хадайніцтвы, каб выклікаць дадатковых сведкаў".

Маці і брат Каваленкі звярнуліся ў прадстаўніцтва Чырвонага крыжа. Яны просяць умяшання гэтай міжнароднай арганізацыі, каб Сяргею аказалі медычную дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі