На Століншчыне ледзь не затапіла 300 падворкаў (фота)

Помпавая станцыя камунальнай службы папросту не спраўлялася адпампоўваць ваду са штучнага вадаёма ліўневай каналізацыі. З-за гэтага пачала літаральна тануць у вадзе вуліца Кутузава, якая месціцца ў нізіне.

Для дапамогі прыгналі рэзервовую аўтацыстэрну ратавальнікаў. Адпампоўванне вады завяршалася толькі ўвечары. Сёння, 14 лютага, помпавая станцыя ў Рэчыцы працуе ў штатным рэжыме, паведамляе сайт tomin.by.