Morfe паказалі, як узнікае іх музыка

У Сеціве з’явілася відэа на загалоўную кампазіцыю альбома "Ziziaq" шаманаў Morfe. Лідар каманды Аганэc Аванесян кажа, што выпускаць паўнавартасных кліпаў гурт пакуль не плануе. Бо для гэтага неабходныя не толькі пэўныя рэсурсы і бачанне будучага відэа, але і "правільныя" людзі, якія змогуць гэта рэалізаваць. Таму музыкі спыніліся на відэа канцэртным.

"Тут усё як ёсць: як яно гучыць і адбываецца, як узнікае гэтая музыка, — разважае Аганэc Аванесян. —  Мне падаецца, што такое відэа цікавейшае чым проста кліп. Тут адразу бачна, як працуе каманда". 


Еўрарадыё выказала здагадку, што відэа на кампазіцыю "Ziziaq" — частка будучага DVD. Але, на жаль, пакуль каманда не рыхтуе "канцэртнікаў". Усе сілы гурта цяпер накіраваныя на прасоўванне дэбютнага альбома. Таксама Morfe рыхтуюцца да ўдзелу ў шэрагу летніх фестываляў за мяжой. Да таго ж, гурт з задавальненнем разгледзіць запрашэнні выступіць на беларускіх пляцоўках. Таму, паважаныя арганізатары канцэртаў і оўпэн-эйраў, смялей: гурт адкрыты для прапановаў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі