Мінінфармацыі адмовілася ад іску да "Нашай нівы"

Суд над недзяржаўнай газетай “Наша Ніва” праходзіць сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Разглядаецца іск Мінінфармацыі аб ліквідацыі выдання. Нечаканасцю стала тое, што пазоў гэты сёння быў адкліканы. Суддзя сыйшоў у дарадчы пакой для прыняцця рашэння.

Як выглядае, прысутныя не чакалі такога рашэння Міністэрства інфармацыі.

Суддзя заявіў, што пакідае справу без разгляду.

Праўда, гэта не азначае, што скасоўваюцца ранейшыя папярэджанні, вынесеныя газеце "Наша ніва". Міністэрства інфармацыі можа ў любы час зноў звярнуцца з чарговым пазовам аб ліквідацыі газеты.

Галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко лічыць, што спыненне дзейнасці газеты было вырашана замяніць на вялікі штраф, які накладзены на "Нашу ніву" паводле апошняга папярэджання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі