Матчы "Славія" — БАТЭ, "Дынама" (Мн) — "Мінск", "Белшына" — "Нёман" (відэа)

Мінскае “Дынама” Алега Пратасава разграміла "Мінск" — 3:0. БАТЭ з цяжкасцю перамог у Хойніках мазырскую "Славію" — 1:0. Бабруйская “Белшына” і гродзенскі “Нёман” у Мінску згулялі ўнічыю — 2:2. Прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола прапанавала відэаагляд гэтых матчаў.

Яшчэ тры гульні гэтага тура пройдуць у панядзелак. “Тарпеда-БелАЗ” сустрэнецца з “Дняпром”, брэсцкае “Дынама” — з “Шахцёрам”, а “Гомель” — з “Нафтанам”.

Пакуль у чэмпіянаце лідыруюць мінскае "Дынама", "Нёман", БАТЭ і "Белшына", у якіх па 4 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі