“Марш супраць падлюгаў” праходзіць у Маскве

Рух двух калон пачаўся ад Страстнога бульвара ў кірунку праспекта Сахарава па абодвух баках Бульварнага кольца. Страстны бульвар запоўнены маніфестантамі цалкам.

Удзельнікі акцыі трымаюць плакаты з партрэтамі дэпутатаў расійскай Дзярждумы і членаў Савета Федэрацыі з надпісамі “Ганьба”.

Нягледзячы на тое, што арганізатары шэсця заявілі пра агульнаграмадзянскі характар акцыі, прысутныя пашыхтаваліся па палітычнай прыкмеце: па правым баку ідуць прадстаўнікі ліберальных рухаў на чале з сустаршынямі ПАРНАС, па левым — левыя на чале з Сяргеем Удальцовым.

У шэсці, паводле ацэнак Маскоўскага Галоўнага упраўлення МУС, удзельнічаюць 7 тысяч чалавек, паведамляюць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі