Маразы будуць мацнець: у нядзелю ў Віцебску абяцаюць -29

Уранку нядзелі, 27 студзеня, у Віцебску чакаецца да 29 градусаў ніжэй за нуль, у Мінску і цэнтры краіны — мінус 24, піша nn.by.

Чакаецца, што моцныя маразы затрымаюцца прыкладна да наступнага чацвярга, 1 лютага. Раней сіноптыкі абяцалі, што яны аслабнуць трохі раней.

Удзень маразы будуць складаць ад —12 да —22. Як прагназуюць сіноптыкі, мінімальныя тэмпературы наступных сямі дзён у Гомелі і Магілёве дасягнуць мінус 24, у Гродне — 21 градус марозу, у Брэсце — 18 ніжэй за нуль.

Фота — artleo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі