Манчэстар — самы шматмоўны горад Еўропы

Аўтар даследавання прафесар Яран Матрас паведамляе, што большасць замежнікаў гавораць у Манчэстары на роднай мове дома, а на працы выкарыстоўваюць англійскую мову. Сярод замежных моваў у горадзе сустракаюцца дзесяткі індыйскіх дыялектаў, мовы народаў Заходняй Афрыкі, курдская, цыганская, уйгурская і нават мова старажытных ацтэкаў Мексікі.

Як адзначае УНІАН, у Лондане гавораць аж на 300 мовах, аднак гэта тлумачаць размяшчэннем там замежных амбасадаў.

Фота —  visitmanchester.com