Малады чалавек гасцяваў у бабулі і абрабаваў яе

Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, крадзеж адбыўся ў горадзе Камянец. З заявай аб гэтым здарэнні 80-гадовая жанчына звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі вылічылі, што абрабаваў старую ўласны ўнук, які акурат у дзень знікнення грошай гасцяваў у яе.

Аднак арыштоўваць 20-гадовага жыхара Драгічыншчыны не прыйшлося. Ён быў затрыманы ў Івацэвічах ужо за іншае злачынства. Зараз малады чалавек знаходзіцца ў мясцовым ізалятары. Унук і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі