Максім Мірны мяняе напарніка
20 сакавіка ў амерыканскім Маямі стартуе турнір серыі ATP World Tour Masters 1000 - Sony Open Tennis з прызавым фондам больш за 4 мільёны долараў.
Беларускі тэнісіст Максім Мірны выступіць у пары з расіянінам Міхаілам Южным. Замена партнёра звязаная з траўмай цяперашняга напарніка Мірнага румына Хорыі Тэкаў. Як паведамляе "Прессбол", перад стартам турніру ў Індыян-Уэлсе румын атрымаў расцяжэнне ікраножнай цягліцы і не паспеў аднавіцца.
У 2005-м дуэт Мірны-Южны перамог у парным разрадзе на "Кубку Крамля".
Фота Міхаіла Южнага — eurosport.ru