Лукашэнка з'ехаў з Беларусі на тыдзень — да Дня Волі

Праграмай візіту прадугледжваюцца перамовы з прэзідэнтам Сусіла Бамбангам Юдаёнам у вузкім і пашыраным складах.

Сябры афіцыйнай беларускай дэлегацыі правядуць двухбаковыя сустрэчы і перамовы са сваімі інданэзійскімі калегамі для вырашэння актуальных задач актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. У гэтыя ж дні ў Джакарце пройдзе беларуска-інданэзійскі эканамічны форум. Чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Затым Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Сінгапур і прабудзе там з 20 па 22 сакавіка, таксама з дзяржаўным візітам. Запланаваныя яго сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны Тоні Тан Кенг Ямам, прэм’ер-міністрам Лі Сянь Лунам, інфармуе БЕЛТА.

Такім чынам, да 24 сакавіка, калі сёлета будзе адзначацца Дзень Волі, Лукашэнка вернецца ў Беларусь.

Лукашэнка папрасіў гараджан прыбраць снег з двароў