Лукашэнка хоча асабіста сустрэцца з Саакашвілі

Пажаданне з боку беларускага кіраўніка грузінскаму прэзідэнту перадаў міністр замежных справаў нашай краіны Уладзімір Макей. Увечары 12 лютага ён наведаў прэзідэнцкі палац у Тбілісі, перадае РБК. Макей падзякаваў Міхаілу Саакашвілі за тое, што "ён зрабіў для Беларусі з пункту гледжання Усходняга партнёрства ЕС".

Нагадаем, што кіраўнік беларускай дыпламатыі прысутнічае на саміце міністраў замежных справаў Усходняга партнёрства. У аўторак ён выступіў з заявай пра неабходнасць перамоваў з Еўрасаюзам дзеля дэмакратыі і дабрабыту Беларусі.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі