Лінда ў Мінску! “Варона” ці новыя глыбіні?

Лінда ўпершыню прыехала ў Мінск. Далёка не такая, якой памятае яе пакаленне “Тыбецкіх лам” і “Вароны”. Яе старыя песні цяпер выконваюцца на канцэртах у новых аранжыроўках, якія стварыў для спявачкі яе муж- прадзюсар-музыка з Грэцыіі Стэфанас Коркаліс.

Таксама Лінда са Стэфанасам пакрыху знаёмяць сваіх прыхільнікаў з новым вялікім музычна-тэатральным праектам, які ў траўні наступнага году пакажуць у Токіа. Называецца ён “Bloody Faeries”:


““Bloody Faeries” для нас эксперымент, — расказывае Еўрарадыё спявачка Лінда. — Гэта будзе тэатральная рок-дзіджытал-опера, гісторыя, якая будзе ўключаць шмат твораў у адным. Да гэтага будуць пэўныя дэкарацыі, касцюмы, якія будуць трасмармавацца, гэта будуць розныя цікавыя музыканты, якія будуць пастаянна мяняцца, і кожны з якіх будзе граць сваю ролю”.


Нагадаем, канцэрт Лінды і Стэфанаса — ужо сёння ў клубе Re:Public. З “Bloody Faeries” там прагучаць толькі 3-4 песні, але, на жаль, пакуль без дэкарацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі