Кіраўнік Брэста паведаміў, што збіраецца парушыць закон?

Канцэпцыі былі распрацаваныя чатырма творчымі калектывамі — трыма з Расіі ды адным з Брэста. Старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў паабяцаў зацвердзіць лепшую канцэпцыю ў Акадэміі навук, а потым правесці праз грамадскае абмеркаванне. Між тым, закон прадугледжвае абсалютна адваротны парадак: спярша грамадскае абмеркаванне, а толькі потым — зацвярджэнне ў вышэйшых органах.

Гэта невыпадковая чарговасць, мяркуе гісторык архітэктуры Ірына Лаўроўская.

Лаўроўская: "Ужо настолькі прывыклі да такога вось, “вертыкальнага” парадку — зверху на дол, што не заўважаюць, як парушаюць закон. Усё вельмі добра, дакладна прапісана ў законе аб горадабудаўнічай дзейнасці. Спачатку трэба ўзгадніць з жыхарамі горада: павінна адбыцца грамадскае абмеркаванне праекта. Потым адмыслоўцы ацэньваюць абгрунтаванне і перадаюць на ўзгадненне ў больш высокія паверхі – прыкладам, у горадабудаўнічую раду".

На думку Лаўроўскай, гарадскія ўлады ўжо вырашылі, які праект абяруць. А жыхары Брэста стануць проста статыстамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі