Хто атрымлівае заробкі, як Белстат палічыў

120718 Savi4_ZriaPlata.mp3

Настаўнікі, прадаўцы, спецыялісты сельскай гаспадаркі, лекары атрымліваюць менш за ўсіх — іх прыбыткі на ўзроўні 2,8-2,9 мільёна. У той час як сярэдні заробак па краіне пераваліў за 3,5 мільёна рублёў.

Настаўніца Наталля з Лунінецкага раёна працуе ў школе пяць гадоў, выкладае нямецкую мову. Атрымлівае 2,8 мільёна, але ... за паўтары стаўкі! Менавіта такі сярэдні заробак настаўнікаў. Усе працуюць на паўтары стаўкі?

"На стаўку столькі не заробіш! А вось за 28 гадзін у тыдзень можна", — раскрывае сакрэты заробку паводле Белстату Наталля.

Заробак мінскага будаўніка Ігара — 2,3 мільёна, што ніяк не сыходзіцца з агучанай Белстатам лічбай у 4 мільёны.

"Можа недзе і атрымліваюць "сярэднюю", але там, дзе я працую — не", — заўважае Ігар. Дапамагае халтура.

Дарэчы, праца асенізатараў у Мінску каштуе 2,5 мільёна. На прадпрыемстве прызнаюць, што гэтага мала:

"У іншых арганізацыях больш атрымліваюць, але наш гаспадар так вырашыў — 2,5 мільёна. Хоць за такую працу і праўда трэба плаціць больш".

Кіроўца тралейбуса маршруту № 64 Вадзім за 180 гадзін працы ў месяц атрымліваў практычна сярэднебеларускі заробак паводле Белстату — 3,5 мільёна рублёў:

"«Трохі не адпавядае агучанай, крыху менш - 3,5 мільёна. Сярэдняя заработная плата прыкладна такая, у прынцыпе. Калі тры мільёны атрымліваў, калі 3,2. Але работнікі транспартнай сферы займаюцца перавозкай людзей, а асенізатараў - вывозіць прадукты жыццядзейнасці - трохі не адпавядае зарплата", — кажа Вадзім.

Больш за ўсё здзіўляе прыбытак тых, хто нас ратуе, — лекараў. Сярэдні заробак медыкаў па краіне — 2,9 мільёна.

" У участковых тэрапеўтаў заробкі – 2-2.2 мільёны, у стацыянары, калі многа дзяжурств, тады так, можна атрымаць тры мільёны", — кажа доктар Вольга з Лепеля. Яна з 9-гадовым стажам атрымлівае 2 мільёны. Яшчэ 900 000 рублёў растварыліся ў белстатовскай смузе.

Нядрэнны заробак і ў супрацоўнікаў дзяржаўнага кіравання. Згодна са звесткамі Белстата, у сярэднім чыноўнік атрымлівае 3,6 мільёна рублёў. Аднак у кашальку падатковага інспектара Алены грошай менш:

"Колькі — не скажу, таму што нам забаронена выдаваць гэтую інфармацыю, але менш!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі