Камунальнікі цэлае лета падманвалі пінчукоў

Такую выснову зрабіў кіраўнік Пінскага гарвыканкама Аляксандар Гордзіч. Супрацоўнікі ЖКГ прыводзілі нерэальныя тэрміны падлучэння гарачай вады жыхарам цэлага мікрараёна Пінска, чым дэзінфармавалі гараджан. Стаміўшыся ад шматтыднёвай хлусні, гараджане пачалі скардзіцца па інстанцыях.

На думку кіраўніцтва горада, такія паводзіны камунальнікаў знівелявалі ўсю важнасць рэканструкцыі. Дарэчы, на яе было выдаткавана 32 мільярды рублёў.

Фота — nordik.info