Іспанцы патрабуюць адстаўкі свайго прэм’ера

Гэта здарылася пасля таго, як прэм’ер-міністр краіны Марыяна Рахой абверг інфармацыю пра тое, што ён і іншыя сябры Народнай партыі нібыта нажываліся на сакрэтных партыйных фондах. Такая інфармацыя прайшла ў іспанскай прэсе.
На пазачарговым сходзе кіруючай партыі Рахой заявіў, што яму няма чаго хаваць і што ён “ніколі не атрымліваў брудных грошай”. Ён таксама паабяцаў, што не сыдзе ў адстаўку.

Між тым у інтэрнэце ўжо склалі анлайн-петыцыю з патрабаваннем адстаўкі Рахоя і іншых палітыкаў, якія ўцягнутыя ў гэты скандал. Пад гэтай петыцыяй падпісалася болей за 740 тысяч чалавек, інфармуе ВВС.

31 студзеня ў чацвер найбуйнейшая іспанская газета El Pais апублікавала звесткі пра сакрэтныя рахункі кіруючай партыі. З гэтых рахункаў, сцвярджае газета, цягам некалькіх год рабіліся рэгулярныя выплаты для некаторых сябраў партыі. Паводле інфармацыі выдання, Рахой у перыяд з 1997 па 2008 год штогод атрымліваў 25 200 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі