Iggy And The Stooges выпусцілі новы сінгл “Burn”(слухаць)

“Ready To Die” — першы студыйны альбом пасля “The Weirdness” 2007 года. Ён уяўляе сабой цалкам новы матэрыял ад Ігі Попа, гітарыста Джэймса Уільямсана і бубнача Скота Эштана. Гэта першая пласцінка падобнага кшталту з часоў класічнага “Raw Power” 1973 года. Ігі кажа, што ў яго ёсць “долбаны гурт, які робіцца дарослым і хоча выпускаць долбаныя пласцінкі, а не проста скакаць па сцэне і зарабляць долбаныя грошыкі”. Акрамя “Burn”, у альбоме дакладна з’явяцца трэкі “Job”, “Sex & Money” і міні-трэк “Ready To Die”. Iggy And The Stooges плануюць жывы тур у падтрымку альбома. Канкрэтныя даты будуць аб’яўленыя ў хуткім часе.

Фота: www.moshtix.com.au 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі