Гурт "Маврин" пакажа ў Мінску "Маю Свабоду"

29 лістапада ў клубе Re:Public выступіць гурт “Маврин” з прэзентацыяй новай праграмы “13” і лепшымі песнямі. Гурт пакажа мінчукам песні з апошняга альбома “Моя свобода” і новыя песні, якія раней не гучалі на канцэртах. Нагадаем, каманда “Маврин” утварылася ў 1998 годзе, і на сёння з’яўляецца адным з самых неардынарных гуртоў на расійскай метал-сцэне. За 12 гадоў свайго існавання лідар гурта Сяргей Маўрын – вядомы па працы з “Арыяй”, “Кипеловым”, “Чёрным кофе” і калегі выпусцілі 11 пласціннак. Цяжкія рыфы, трывожныя клавішы, філасофскія, прасякнутыя эмоцыямі тэксты, віртуознае выкананне — усё гэта неабходныя і сталыя атрыбуты творчасці Сяргея Маўрына і Ка. У лістападзе 2010 года пасля доўгага перапынку выйшаў доўгачаканы нумарны альбом гурта “Моя свобода”, які паказаў новае прагрэсіўнае гучанне гурта, захаваўшы пры гэтым адмысловую меладычнасць і сімфанізм, уласцівы калектыву. А 21 траўня 2011 года гурт пачаў адзначаць сваё 13-годдзе. Гэтай жа знамянальнай падзеі прысвечаны ўвесь тур 2011 года. Такім чынам, 29 лістапада, клуб Re:Public.  Пачатак у 19:00. Квіткі: ад 75 000 да 110 000 тысяч рублёў(месца за столікам).  Даведкі па тэлефонах: +375 29 6490888.

Фота: www.mavrick.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі