Гурт “Кукрыниксы” стане хэдланерам прэміі “В Кедах”

9-га снежня ў клубе Rе:Public адбудзецца 2-ая штогадовая цырымонія ўзнагароджання прэміі “В кедах”. У адрозненні ад папярэдняга году, сёлета лепшых сярод маладых і не вельмі беларускіх рок-гуртоў выбіралі цягам некалькіх адборачных тураў. Але ў выніку выступаць на цырымоніі будуць не ўсе ўладальнікі “Срэбнага” ды “Залатога кеда”, бо іначай канцэрт мог бы зацягнуцца на суткі, — камнтуе стваральніца прэміі Святлана Рамонка.

“Мы правялі дадатковае галасаванне, дзе людзі абіралі тых, каго жадаюць убачыць на канцэрце. Адпаведна — выступаць будуць тыя, хто набраў большую колькасць галасоў. Астатнія ж прэзентуюць сябе пэўным відэашэрагам ці паказам кліпа, а мы іх павіншуем і ўручым статуэтку”.


У выніку, на 2-й цырымоніі ўзнагароджання выступяць Юрый Стыльскі (“Дай Дарогу!”), “Мутнаевока”, “ПараЛель”, “БульварЪ”, “Без Паники”, Martini The Band, Inside Us, EihelStraat, My Reality, Inomarki. Проста забараць статуэткі прыедуць Remissia, Martin S, PunKrot, “ЧуVство Полета”, “Zемля Королевы МоD”, “Свободные Люди”, Kami, P. S., “Чип и Дейл” ды Paranoia Dolls.

Хэдлайнерам сёлетняй узнагароды стане расійскі гурт “Кукрыниксы”.

Апроч таго, усе фіналісты будуць удзельнічаць у глядацкім і галасаванні журы падчас самой цырымоніі. Такім чынам будуць абраныя калектывы, якія ў дадатак атрымаюць магчымасць бясплатна зняць кліп, запіс пяці песень, халяўныя рэпетыцыі ды шмат чаго іншага.

Пачатак 16:00, квіткі каштуюць 150 000 папярэдне, 180 000 — у дзень канцэрта, 230 000 за столікам.

Кантактныя тэлефоны: +375-44-7697008 ды +375-33-3320002.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі