Грузія просіць Беларусь захаваць бязвізавы рэжым
Амбасадар Грузіі ў Беларусі Георгій Чхэідзэ 31 сакавіка абмяркоўвае ў МЗС Беларусі магчымасці ўводу Мінскам візавага рэжыма з Грузіяй.
Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Грузіі Ніно Каландадзэ.
МЗС Грузіі спадзяецца пераканаць беларускія ўлады не ўводзіць візавы рэжым. Каландадзэ прызнала, што бязвізавы рэжым паміж краінамі ўплывае на праблему незаконнай міграцыі грамадзян Грузіі і ў сувязі з гэтым адзначыла: "У асноўным, гэта тэхнічныя праблемы, але яны не мусяць застацца без рэагавання".
Сёння ж у Маскве пройдуць беларуска-расійскія консульскія кансультацыі, на якіх бакі абмяняюцца інфармацыяй пра ход перагаворных працэсаў па візавых пытаннях з трэцімі краінамі, паведамляе ІА REGNUM.