Граць у Symphonic Drive Orchestra- гэта як катацца на самай дарагой Ферары!

120608 Malina Lipnicki.mp3

Для тых, хто прыйшоў адсвяткаваць 10-годдзе Symphonic Drive Orchestra, усё пачалося з холу ДК МАЗ. Яго ўпрыгожылі 150 партрэтамі вядомых джазавых музыкаў. Далей – больш! Музыкі біг-бэнду выехалі на сцэну на велізарным лімузіне. Прычым, на экране над сцэнай ішла он-лайн трансляцыя з аўтамабіля. Што ж, чорны лімузін, чырвоны дыван і сапраўдныя лэдзі і джэнтльмэны – верныя атрыбуты эпохі свінгу! Ну, а сам “пастыр і прапаведнік” джазу, як называюць кіраўніка аркестра Аляксандра Ліпніцкага сябры і калегі, спусціўся на сцэну аднекуль з нябёсаў.

 

 

“10 гадоў таму ў гэтай самай зале адбылося нараджэнне Symphonic Drive Orchestra, – распачаў імпрэзу Ліпніцкі. – Таму сёння з намі рэальнае хваляванне, рэальныя эмоцыі перад вамі, перад сабою і перад тымі каралямі джаза, чые партрэты вы маглі сёння ўбачыць у нашай галерэі. Гэтыя людзі – героі першага эшалону джазавай гісторыі, пачынаючы з Глена Мілера і заканчваючы Горданам Гудвінам ,Чыкам Карэа і іншымі. Мы дзякуем усім героям джаза і адпраўляемся ў музычны шлях!”


 

 

 адна з вакалістак  Symphonic Drive Orchestra - Каця Худзінец


 


Абяцаныя ў праграме два гадзінныя аддзяленні выліліся ў пяцігадзінны феерверк з лепшых твораў лаціна, поп, рок-музыкі, і, натуральна, сапраўднага джаза. Гледачы заварожана назіралі за дзействам, з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, і нікога не хваляваў той факт, што стрэлкі гадзінніка набліжаюцца да поўначы. Некаторыя нават выказвалі пажаданне пачынаць будучыя канцэрты Symphonic Drive Orchestra  адразу з ранку, каб уволю пасмакаваць усю разнастайнасць нумароў і салістаў аркестра.

 

Аляксандра Захарык 


 

вакалістка Ганна Благава 


“У іх заўжды ўсё на вышэйшым узроўні. І сёння таму пацверджаннем той факт, што публіка проста гатовая страціць розум! – дзеліцца ўражаннямі піяністка і сястра бубнача аркестра Аліса Сапега. –  Прафесійная шліфоўка ўсіх партый плюс шоў, святло, збіўкі-паўзы – усё гэта неверагодна на публіку ўплывае, і ўвогуле гэта крута!”

Бубнач Apple Tea і бацька Алісы і Яна Аляксандр Сапега называе Аляксандра Ліпніцкага прыкладам прафесійнага стаўлення да музыкі, а таксама адзначае яго шчыльнае ўзаемадзеянне са студэнтамі: маўляў, яшчэ трэба пастарацца, каб студэнты зранку да вечару разам са сваім выкладчыкам развучвалі партыі ці проста размаўлялі пра джаз.

Аляксандр – шматгранны і цікавы музыка! Мне падабаецца, як грае Ян, і я яму нават зайздрошчу! Бо граць у біг-бэндзе – гэта як катацца на самай дарагой Ферары! Таму што цягнуць за сабой гэты лакаматыў, даваць яму такую энергетыку – дарагога варта. І я ведаю, што многія бубначы таемна мараць паіграць у біг-бэндзе”.

.

 

Ян Сапега 


 

 

Гурт Litesound плануе падрыхтаваць вялікую праграму з  Symphonic Drive Orchestra. Падчас канцэрту вакаліст каманды Зміцер Каракін выканаў тры песні з аркестрам, адна з якіх – джазавая версія песні для Еўрабачання “We Are The Heroes”.

“Самае галоўнае, як мне падаецца, гэта тое, што Аляксандр – ідэаліст, які заўжды імкнецца да дасканаласці. І ён дабіваецца свайго! Мы таксама спрабуем так працаваць у Litesound, каб рабіць праекты, якімі можна ганарыцца. Мне падаецца, што зараз аркестр можа смела адпраўляцца ў тур па ўсім свеце. Бо яго шоў зроблена на сусветным узроўні! А самае кранальнае – гэта тое, што большая частка аркестра – студэнты, што дабаўляе рамантыкі ўсяму гэтаму праекту. Гэта вельмі здорава!”


 

 Зміцер Каракін


 

Уладзімір Федарук і Аляксандр Ліпніцкі 


 

фінальнае шоў 


Ну і які Дзень нараджэння без падарункаў? Напрыклад, прадстаўнік кампаніі "Guitarland" і бубнач Святаслаў Чарнуха падарыў аркестру 2500 імянных барабанных палачак. Былі і іншыя падарункі, сертыфікаты і мора кветак… Ну, і галоўнае, для тых, хто не змог трапіць на юбілейны канцэрт аркестра, музыкі рыхтуюць адмысловы святочны DVD: уся юбілейная імпрэза запісвалася адразу на 8 камер, да таго ж патрэкава пісаўся гук. Тым часам музыкі збіраюцца праехацца па Беларусі і рушыць за мяжу. Чакаем і жадаем поспехаў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі