Гомельскі мікрараён часова застаўся без тралейбусаў

У нядзелю ўвечары ў адным з мікрараёнаў горада раптоўна абарвалася тралейбусная лінія напругі. Відавочцы, якія ехалі ў адным з тралейбусаў, кажуць, што ў пэўны момант зверху пасыпаліся іскры і ўзнікла нейкае задымленне — падалося, што тралейбус загарэўся. Ужо літаральна праз пяць хвілін на месцы з’явілася брыгада электрааварыйшчыкаў, якая пачала выпраўляць сітуацыю.

На які дакладны час спыніўся тралейбусны рух, невядома, але грамадскі транспарт пакрысе пачаў утвараць “ланцужок”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі