Газеце “Наша Ніва” сёння споўнілася 105 год

Штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 млн. рублёў) быў прысуджаны газеце 29 ліпеня гэтага года.

Андрэй Скурко: “Штраф нам удалося сплаціць. Але ўвогуле гэты год, калі азірнуцца назад, быў адным з самых складаных у гісторыі газеты, як адноўленай “Нашай нівы”, так і “Нашай нівы” пачатку стагоддзя. Аднак ён заканчваецца, і я спадзяюся што мы выходзім у дастаткова добрай кандыцыі, з нармальным накладам, з вельмі добрымі наведваннямі сайту”.

Газета “Наша ніва” выходзіла ў Вільні ад 1906 да 1915 года, да падыходу фронту першай сусветнай вайны да Вільні. Некалькі нумароў выйшла ў 1920 годзе, пасля чаго выданне было забароненае польскай цэнзурай. У 1991 годзе газета была адноўленая пад рэдакцыяй журналіста Сяргея Дубаўца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі