Ганна Гаан: Былі ў нас і адрэзаныя рукі

111103 Gaan s.mp3

Па прыкладзе амерыканскай суполкі ў рускамоўным сегменце Жывога Журналу існуе кам’юніці "Адзін мой дзень". Тысячы карыстальнікаў з усяго свету дзеляцца ў ім прыватнымі падрабязнасцямі свайго дня ў фотаздымках. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца прафесійныя дні. Гаворыць стваральніца суполкі Ганна Гаан:

 “У нас быў дзень медыка, калі ўрач, якая працуе на “хуткай”, здымала свой дзень. І гэта вельмі цікава паглядзець на прафесію знутры, як праходзіць дзень доктара, дзень ветэрынара, дзень бухгалтара, ратаўніка…”

Пішуць у суполку “Адзін мой дзень” і людзі, якія жывуць у Вялікабрытаніі ці Германіі, Польшчы ці Канадзе. А вось дні з падарожжаў мадэратары кам’юніці не прапускаюць.

Ганна Гаан: “З падарожжамі такая сітуацыя, што камусьці яны сапраўды вельмі падабаюцца. Аднак большасць чытачоў да гэтага ставяцца не зусім пазітыўна. Таму што ўся канцэпцыя суполкі будавалася на тым, што мы друкуем менавіта адзін дзень з рэальнага жыцця, паказаць, як ты жывеш, паказаць свае радасці і гора. Каб за пражытым днём можна было б пабачыць рэальнага чалавека. А калі мы друкуем пасты з Турцыі, дзе ты ляжыш на пляжы, гэта не твой лад жыцця. Ты не жывеш так кожны дзень”.

Пры гэтым мадэратары суполкі забываюцца пра качэўнікаў, для якіх падарожжа – гэта лад жыцця. Мадэруюцца таксама і занадта шчырыя запісы. Так, не дапускаюцца да публікацыі пасты з выявамі аголеных людзей. Бывалі выпадкі, калі бацькі спрабавалі змясціць у ЖЖ фотаздымкі сваіх аголеных дзяцей-школьнікаў. За такія здымкі суполку маглі б зачыніць па абвінавачанні ў парнаграфіі. Аднак здараецца, што часам людзі хочуць падзяліцца і больш шакуючыя фота.

Ганна Гаан: “Так як нашую суполку могуць чытаць дзеці, то ёсць шмат запісаў, якія мы не прапускаем, якія ніхто, акрамя мадэратараў, так і не пабачыў. Былі ў нас там і з адрэзанымі рукамі…”

Варта дадаць, што нягледзячы на тое, што ў суполку “Адзін мой дзень” уваходзяць больш за 20 тысячаў чалавек, большасць з іх усё ж такі аддае перавагу маўкліваму чытанню і назіранню. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі