У аўторак увечары каля аднаго з інтэрнатаў БелДУТа пачалася бойка паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі. Адзін беларускі студэнт атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, у яго збіты твар.
Дакладная прычына бойкі пакуль не вядомая. Па версіі беларусаў, канфлікт пачаўся ў гарадскім цэнтры культуры. Студэнты ўніверсітэта адпачывалі там пасля ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню жанчын. Беларусы запрасілі на павольны танец некалькі туркменак. Гэта вельмі не спадабалася туркменскім хлопцам, і яны пачалі чапляцца да беларусаў.
Па версіі ж туркменскага боку, нашым хлопцам не спадабалася тое, што туркмены запрасілі на танец беларускіх дзяўчат. Пасля заканчэння дыскатэкі каля інтэрнату ўніверсітэта прыблізна тры дзясяткі туркменаў пачалі бойку з меншай колькасцю беларускіх юнакоў.
Праваахоўнікі вядуць разбіральніцтва. Нагадаем, што некалькі дзён таму таксама адбылася буйная бойка паміж беларускімі і туркменскімі студэнтамі.
Гамельчукі зноў пабіліся з туркменскімі студэнтамі

Туркмены збілі студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.