Фатограф Дэвід Лашапель падаў у суд на Рыяну

У прыватнасці, Лашапель выявіў у кліпе адсылкі да васьмі сваіх здымкаў. Напрыклад, у кліпе выкарыстаны кадр, на якім Рыяна пазіруе на сінім фоне з карамелькай на языку. Па меркаванні Лашапеля, агульная стылістыка гэтага відэа "непасрэдна выцякае" з настрою яго фатаграфій.

За эксплуатацыю сваіх візуальных ідэй у роліку фатограф патрабуе кампенсацыю ў 1 мільён долараў, сцвярджае New York Times.

Рэжысёр кліпа Меліна Мацукас сітуацыю пакуль не каментавала.

Нагадаем, кліп "S&M" на песню з апошняга альбома Рыяны забаронены да паказу ў 11 краінах свету з-за правакацыйнай лірыкі і адкрытых сэксуальных сцэн.

Фота: www.rihannabuff.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі