Experty.by назвалі лепшы альбом першага паўгоддзя

Музычны сайт Experty.by абвясцілі Топ-10 лепшых беларускіх альбомаў першага паўгоддзя бягучага года. За гэты час эксперты агледзелі 33 альбомы. Цікава, што больш за палову з іх былі выкладзеныя ў Сеціва без варыянту на CD. А таксама цікава, што рэйтынг беларускамоўных дыскаў знізіўся. Яны апынуліся на трэцяй прыступцы пасля руска- і англамоўных. Згодна з адзнакамі штатных экспертаў сайту, лепшым альбомам паўгоддзя стала "Laterna Magica" ад “Серебряной свадьбы”. На другім месцы апынулася пласцінка “Не існуе” Akute, на трэцім — дэбютнік Clover Club. Па словах кіраўніка праекту Змітра Безкаравайнага, цалкам верагодна, што "Laterna Magica" з адзнакай у 9 балаў стане лепшай пласцінкай і па выніках году. Бо дагэтуль такія высокія адзнакі мелі толькі альбомы “Троіцы” і “Ляпіса Трубяцкога”. Нагадаем, што сайт Experty.by з 2008-га года сістэматычна апісвае запісы беларускіх музыкаў. У лік штатных экспертаў праекта ўваходзяць Зміцер Безкаравайны, Зміцер Падбярэзскі, Сяргей Будкін і Алег Клімаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі