Еўропа перайшла на летні час

З 31 сакавіка Мінск зноў у часавым поясе GMT +2. Аднолькавы час у яго з Кіевам, Вільняй, Рыгай і Талінам, а таксама з Хельсінкі, Бухарэстам і Кішынёвам. На адну гадзіну ён апярэджвае Варшаву, Прагу, Берлін, Браціславу, Вену, Парыж, Мадрыд, а таксама ўсе балканскія сталіцы.

Нагадаем, што ў 2011 годзе Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час разам з Расіяй. Вяртанне да практыку пераводу гадзіннікаў пакуль не абмяркоўваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі