Экс-міністр унутраных спраў Куляшоў працуе ў Выканкаме СНД

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на апарат выканкама. Куляшоў займае пасаду дарадцы аддзела па супрацоўніцтве ў сферы барацьбы са злачыннасцю, тэрарызмам і наркапагрозай дэпартамента па супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам.

Нагадаем, Куляшоў узначальваў МУС ад чэрвеня 2009 года па травень 2012-га. Афіцыйная прычына яго адстаўкі не называлася. Паводле адной з версій, зняццё з пасады было звязана са станам здароўя.

Куляшоў вядомы жорсткай палітыкай у дачыненні да апазіцыі. Ён заявіў, што асабіста камандаваў разгонам мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 2010 года. У жніўні 2011 года міністр публічна прызнаў, што гэта ён дазволіў супрацоўнікам міліцыі працаваць у грамадзянскай вопратцы на акцыях маўклівага пратэсту.

Фота Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі