Дзмітрый Мядзведзеў хоча вярнуцца ў прэзідэнты Расіі
Пра гэта расійскі прэм'ер-міністр заявіў у інтэрв'ю агенцтву Франс прэс і газеце Figaro.
Мядзведзеў кажа, што не выключае свайго вяртання ў прэзідэнцкае крэсла, калі ў яго будзе дастаткова сіл і здароўя і калі народ у будучыні даручыць яму гэтую пасаду.
Праўда, гэта залежыць ад цэлай сукупнасці фактараў, перадае ВВС словы расійскага палітыка.
Разам з тым Мядзведзеў адзначыў, што яму камфортна быць прэм'ер-міністрам пры прэзідэнце Уладзіміры Пуціне: "Я ні з кім іншым прэм'ер-міністрам бы працаваць не пайшоў, таму што гэта не самая простая тэма, калі, папрацаваўшы прэзідэнтам, потым перамясціцца ў крэсла прэм'ер-міністра".
Нагадаем, што нядаўна гэтаксама рабіў Уладзімір Пуцін — пабыў прэм'ер-міністрам, а потым зноў вярнуўся на прэзідэнцкую пасаду.
Фота — azerros.ru