Долар каштуе 8500 рублёў

Курс долара ўзрос на 60 рублёў і стаў 8 500 рублёў. Заяўка на продаж склала 70, 771 млн, на пакупку — 83, 599 млн. Аб’ём гандлю склаў 81, 219 млн.

Еўра ўмацаваўся адразу на 120 рублёў да 10 990 рублёў. Заяўка на продаж склала 16,183, на пакупку — 23,449, аб’ём гандлю — 22,796.

Расійскі рубель падрос на 4,5 рубля, яго курс склаў 275 беларускіх рублёў. Заяўка на продаж склала 1185,072 млн, на пакупку — 1441,261 млн. Аб’ём гандлю — 1195,564 млн.