Ён мяркуе, што Еўрасаюз павінен ўвесці эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, а Міжнародны валютны фонд мусіць не даваць крэдытаў.
На яго думку, Беларусь стаіць перад пагрозай эканамічнага краху. І цяпер сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца ў самай крытычнай кропцы. Крэймер кажа, што дапамагчы краху беларускага рэждыму будзе добра і для Беларусі, і для Еўропы, і для ўсіх, хто падтрымлівае дэмакратыю.
Калі Лукашэнка не атрымае крэдытаў МВФ і расійскіх грошай, то ў яго будуць вялікія праблемы, адзначае Крэймер. Забароны на ўезд і замарозка актываў — таксама добрыя меры, але недастатковыя. На думку Крэймера, не варта баяцца, што санкцыі штурхнуць Беларусь у бок Расіі: у рэальным жыцці гэтага не здаралася з часоў прыходу Лукашэнкі да ўлады. Наадварот, яму заўсёды ўдавалася сутыкаць Расію і Захад ілбамі.