"Дай Дорогу!" выдалі "Сацыяльны пакет"

У Сеціве з’явіўся “Сацыяльны пакет” ад брэсцкіх панкаў “Дай Дорогу!”. “Пакет” прадстаўляе сабой відэаверсію канцэрта гурта ў напаўзакінутым спортзале. Па словах лідара “Дай Дорогу!” Юры Стыльскага, ідэю паў-кліпа – паў-лайфа музыкі перанялі ў Korn і іншых гуртоў, маўляў, “глядзець такое відэа больш цікава, чым практыкаванні пад фанаграму”. У рэліз увайшлі канцэртныя версіі найбольш сацыяльныя песні з рэпертуару гурта, сярод якіх “Армия”, “По синему”, “Д.С.П.Г.”, а таксама новая “Остается только кал” і крыху забытая “Клептоманы”. Дарэчы, апошнюю музыкі адправілі вядомаму расійскаму антыкарупцыйнаму блогеру Аляксею Навальнаму, які ладзіць конкурс на лепшую песню і відэа супраць “Партыі жулікаў і злодзеяў”(неафіцыйная назва партыі “Адзіная Расія”).

Па матэрыялах www.experty.by

Фота:  www.generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі