Чатыры мінскія гурты выдалі студыйны live-DVD

Чатыры мінскія гурты Avias, Sub Rosa Dictum, 2morrow2late, StraightRoads узялі ўдзел у праекце JUMP!, па выніках якога з’явіўся супольны, студыйны live-DVD.  

Дзеля гэтага музыкі зачыніліся ў адной з мінскіх студый і нажыва сыгралі невялікія сэты. JUMP! – гэта першы праект падобнага кшталту ў Беларусі. Цікава, што бюджэт праекта не запатрабаваў ніякіх выдаткаў, а ўсю працу па запісу, звядзенню ды здымкам музыкі зрабілі самастойна. Паглядзець і спампаваць жывы канцэрт беларускіх гуртоў можна тут: http://upload.com.ua/link/903042111, http://depositfiles.com/files/0ajvmj9wz, http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3910090.

Жывая прэзентацыя JUMP!, адбудзецца 16 лютага ў сталічным Reрublic.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі