Брэсцкую крэпасць абжыў фазан (фота)

Сям’я фазанаў цудоўна маскіруецца ў валах крэпасці і зарасніках. Выдае птушак хіба што яркая афарбоўка самца і фырканне ды ляпанне крыламі. Самка значна адрозніваецца ад самца: яна надта палахлівая, меншая памерам і зусім шэрая, пазбаўленая каляровых пер’яў.

У грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” патлумачылі, што фазан мог уцячы з якой-небудзь гаспадаркі. Фазанаў можна зрабіць свойскімі. Гэта тэрытарыяльная і фактычна не лятаючая птушка.

Напэўна, фазаны адчулі абароненасць Брэсцкай крэпасці: займаючы 4 квадратных кіламетры, яна вялікая па плошчы, ахоўваецца памежнікамі і міліцыянтамі і такім чынам недаступная для паляўнічых.

Шум, які стварае фазан, тлумачыцца тым, што ён цяпер пачаў такаваць, шукае сабе пару. Калі знойдзе больш за адну курыцу, то значыць, ён быў хатняй птушкай. Дзікія фазаны жывуць у манагаміі.

Праз нейкі час самка адкладзе яйкі, таму птушкам асабліва патрэбен будзе спакой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі