Браты Касціцыны могуць згуляць за Беларусь ужо 10 траўня

Клуб "Нэшвіл", за які выступаюць беларускія хакеісты, у пятым матчы серыі плэй-оф НХЛ саступіў "Фініксу" ў гасцях з лікам 1:2. "Фінікс" прайшоў у паўфінал Кубка Стэнлі, а "Нэшвіл" выбыў з далейшага розыгрышу.

Гэта значыць, што Сяргей і Андрэй Касціцыны могуць далучыцца да беларускай зборнай на чэмпіянаце свету. Папярэдняя дамоўленасць пра гэта ўжо існавала раней.

Калі дакладна браты Касціцыны могуць згуляць за Беларусь, казаць пакуль рана. Але цалкам верагодна, што гэтае пытанне вырашыцца на працягу двух сутак.

Яўген Ворсін: “Пакуль там яшчэ ноч, і яны яшчэ толькі едуць к сабе да дому... Мы вырашаем пытанне па іх найхутчэйшым прыездзе сюды. Але тут цэлы шэраг арганізацыйных пытанняў, якія ў адну секунду не вырашаюцца. Ёсць працэдура – мы павінны звязацца з генеральным менеджэрам, атрымаць ад яго згоду на іх удзел, аформіць усе квіткі, прыезды і г.д. Таму пакуль ранавата задаваць гэтыя пытанні. Ёсць цэлы шэраг арганізацыйных пытанняў, якія трэба вырашыць літаральна за адзін дзень для таго, каб яны з’явіліся хаця б праз двое сутак”.

На сённяшнюю сустрэчу з Казахстанам хакеісты наўрад ці змогуць паспець. Але не выключана, што яны прымуць удзел у гульні 10 траўня — тады наша зборная будзе сустракацца з камандай ЗША. Яшчэ праз два дні – 12 траўня – Беларусь згуляе са Славакіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі